Автор: bulbazavr
13 ноября 2026 в 20:52
Аднойчы вырашылі мы з таварышам, што нам кроў з носу неабходны ўласны сэрвіс для планавання, рэдактавання і захоўвання трэкаў.
У выніку маем https://scezka.com/
Што ўжо ёсць унутры і над чым працуем:
Планіроўшчык трэкаў: зборка маршрутаў з улікам тыпу пакрыцця, вышынь, надвор'я і ветра, свабодны імпарт і экспарт GPX, "roadbook", розныя POI.
Тры профілі: ровар, пешка і вада.
Сховішча трэкаў з магчымасцю прымацавання да трэка да 50 фотаздымкаў з улікам геалакацыі.
Магчымасць шары трэкаў на публічную карту.
Веласіпедны гараж і кантроль зносу жалеза: улік прабегу і рэсурсу канкрэтных запчастак (ланцугі, касеты, калодак, гумы, герметыка, інтэрвалаў ТО вілкі) па кожным ровары, каб своечасова лавіць замену расходнікаў.
Сувязь з гадзіннікамі, велакампутарамі і сэрвісамі: імкнемся падлучыць як мага больш звыклых экасістэм (Strava, Garmin, Wahoo і інш.) – тут яшчэ шмат працы.
Карацей, калі цікава, заходзце на https://scezka.com/ пакруціць карту і гараж.
Любыя заўвагі і ідэі па справе вельмі дапамогуць зрабіць праект лепшым.