Автор: Victor Shev
Это отчет к маршруту: На Пакамерскія азёры ( Якуба Колоса - Мальковичи )
15 января 2024 в 08:55
У выходныя на стары новы год нарэшце схадзілі ў зімовы паход з начоўкай. Пакамерскія азёры пад гэтую справу добра пасавалі, таму што пару год таму туды заязжалі. Маршрут намаляваўся хутка.
Меркаваў што ў гэтай глухамані нікога ня будзе, але хутка нас нагнаў трактар, а потым яшчэ буханка "прыродааховы". Нават спыталі нас што мы тут робім. Ніколі іх ня бачыў, вось дзівосы якія
Дарожак на ОСМ па маршруце не было, таму больш карысталіся спадарожнікавымі здымкамі ды "генштабам"
Дзесьці каля 1,5 км да возера пачаўся Ялоўскі заказнік, дарожка скончылася, пачалася сцежка скрозь балота
Казка скончылася: балота апынулася не змерзлым. Пачаўся сапраўдны паход)
Справаздача па спасылцы